Здымак ілюстрацыйны. Фота: Tomasz Zajda / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Tomasz Zajda / vecteezy.com

Першыя пазіцыі па працаўладкаванні займаюць кіроўцы транспартных сродкаў міжнароднага грузавога транспарту. Іх 22 100, і яны складаюць 36% усіх імігрантаў (у мінулым годзе — 26%). Таксама сёлета літоўскі рынак працы папоўнілі 946 зваршчыкаў, 781 бетоншчык, 574 газа– і электразваршчыкаў, 569 кіроўцаў грузавікоў, 558 прыбіральшчыкаў, 501 электрык, 410 тынкоўшчыкаў, 408 кухараў і 399 некваліфікаваных работнікаў гаспадарак. 

Адзначаецца, што найбольшая колькасць працаўладкаваных прыбыла з Беларусі (18 400) і Украіны (15 900). Больш за 10 000 прыехалі з розных краін Сярэдняй Азіі, 1 400 — з Расіі.

Пры гэтым служба занятасці фіксуе, што ў два з паловай разы скарацілася колькасць дакументаў, якія выдаюцца для працаўладкавання грамадзян трэціх краін. За дзевяць месяцаў працадаўцамі іх выдадзена 3200, летась — 8400. Геаграфія іншаземцаў у сферы дазволаў на працу скарацілася з 47 да 36 краін, аднак колькасць тых, хто падаў заяўкі на рашэнні аб адпаведнасці працы замежніка патрэбам рынку працы, павялічылася з 52 да 55 краін.

Пераважаюць і тут грамадзяне Беларусі, якім выдадзена больш за ўсё дакументаў для працы (35%).

Вялікая колькасць рашэнняў прынята для грамадзян Узбекістана (13%) і Бангладэш (10%), а таксама дазволаў на працу для грамадзян Украіны (9%), Кыргызстана і Індыі (па 7%). 

Чытайце таксама:

«У месяц — больш за 2 тысячы еўра». Дальнабойніца з Мінска расказала, як можна зарабіць такія грошы, пра сямейны тандэм і прыгоды ў Еўропе

«Мяжу перасек у нейкім лясочку». Беларус з'ездзіў у Еўропу на матацыкле, не стоячы ў чэргах

«Хацеў убачыць свет на свае вочы — і любуюся прыгажосцю самых розных краін свету». Беларус-дальнабойнік расказаў пра рамантыку і будзённасць еўрапейскіх дарог

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2