За грамадзянамі краіны і іх семяйнікамі самалёт «Белавія» паляцеў з Мінска сёння раніцай. У складзе гуманітарнага рэйса сярод іншых былі двое медыкаў і двое псіхолагаў, якія аказалі дапамогу пасажырам.

Паводле словаў генеральнага дырэктара «Белавія» Ігара Чаргінца, «Белавія» пры патрэбе можа выканаць для эвакуацыі беларускіх грамадзян яшчэ не адзін рэйс, усе тэхнічныя магчымасці для гэтага ёсць.

Паведамляецца, што эвакуацыяй беларусаў з зоны баявых дзеянняў па даручэнні Лукашэнкі займаліся супрацоўнікі КДБ, а выхад грамадзян Беларусі на егіпецкую тэрыторыю арганізавалі беларускія дыпламаты.

Чытайце таксама:

43 беларусы выйшлі з сектара Газа ў Егіпет — МЗС

Ізраіль увайшоў у бальніцу «Аш-Шыфа», дзе можа знаходзіцца камандны пункт баевікоў ХАМАС

ЦАХАЛ: ізраільскія войскі захапілі некалькі адміністрацыйных будынкаў ХАМАС у горадзе Газа

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2