Здымак зубра ў Белавежскай пушчы, які атрымаў на Вікісховішчы найвышэйшыя адзнакі. Фота: Wikimedia Commons

Здымак зубра ў Белавежскай пушчы, які атрымаў на Вікісховішчы найвышэйшыя адзнакі. Фота: Wikimedia Commons

Вікісховішча — гэта сховішча для малюнкаў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, якія выкарыстоўваюцца ў праектах Фонду Вікімедыя, найбольш вядомым з якіх з’яўляецца, вядома, Вікіпедыя, але існуюць таксама Вікіданыя, Віківерсітэт, Вікікрыніцы, Вікіцытатнік, Вікігід, Вікінавіны і іншыя не менш важныя праекты. 

Сховішча пачало сваю працу ў верасні 2004 года. Пачынаючы з 2016 года, сярэдні рост праекта складаў 10 мільёнаў файлаў на год. Файлы з Вікісховішча можна свабодна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстоўваць у любых, у тым ліку камерцыйных, мэтах.

Адзін з пераможцаў «Вікі любіць фальклор» у гэтым годзе. Фота: Wikimedia Commons

Адзін з пераможцаў «Вікі любіць фальклор» у гэтым годзе. Фота: Wikimedia Commons

Дакладна высветліць, які канкрэтна файл стаў 100-мільённым, практычна немагчыма праз тое, што файлы не толькі няспынна дадаюцца ў праект, але і няспынна выдаляюцца тыя, што не адпавядаюць правілам — у першую чаргу, парушаюць аўтарскія правы.

Фонд Вікімедыя праводзіць шэраг штогадовых міжнародных фотаконкурсаў, каб папаўняць Вікісховішча найбольш запатрабаванымі, якаснымі і актуальнымі фотаздымкамі. Конкурс «Вікі любіць помнікі», у рамках якога ўдзельнікі загружаюць здымкі гістарычных будынкаў і мясцін, нават трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, як самы масавы ў свеце. На вялікі жаль, Беларусь удзельнічала ў ім усяго адзін раз у далёкім 2012 годзе.

Фота Polypodium aureum — адзін з пераможцаў леташняга конкурсу «Вікі любіць навуку». Фота: Wikimedia Commons

Фота Polypodium aureum — адзін з пераможцаў леташняга конкурсу «Вікі любіць навуку». Фота: Wikimedia Commons

Сярод іншых важных конкурсаў — «Вікі любіць Зямлю», «Вікі любіць навуку» і «Вікі любіць фальклор», у рамках якіх удзельнікі загружаюць адпаведна здымкі прыроды, навуковыя фатаграфіі, матэрыялы пра мясцовую народную культуру.

Вялікі ўнёсак у папаўненне Вікісховішча робяць буйныя заходнія музеі, бібліятэкі ды архівы, якія алічбоўваюць свае фонды. У Беларусі ніякіх падобных высілкаў не прадпрымаецца.

Тым не менш, на сёння энтузіястамі загружана ўжо звыш 766 тысяч файлаў, прама ці ўскосна звязаных з Беларуссю. 

Адны з апошніх здымкаў на Вікісховішчы па Беларусі — драўляныя хаты з разьбянымі ліштвамі па вуліцы Леванеўскага ў Гомелі. Фота: Wikimedia Commons

Адны з апошніх здымкаў на Вікісховішчы па Беларусі — драўляныя хаты з разьбянымі ліштвамі па вуліцы Леванеўскага ў Гомелі. Фота: Wikimedia Commons

Але файлаў заўсёды мала, у гэтым можна пераканацца, паглядзеўшы артыкулы пра беларускія вёскі, рэкі, азёры, вуліцы гарадоў, пра культурных і грамадскіх дзеячаў. Дапамагчы выправіць гэта вельмі проста — дастаткова зарэгістравацца ў вікі і націснуць кнопку, каб загрузіць свае медыяфайлы.

Чытайце таксама:

Распачаўся найбуйнейшы фотаконкурс. Удзельнічаць можа кожны, а здымкі пабачаць па ўсім свеце

Беларусы ўдвая болей сталі чытаць пра сваё па-беларуску. Такі трэнд назіраецца ў «Вікіпедыі» з 2020 года

Скандал у рускай «Вікіпедыі» можа быць прадвеснікам татальнай блакіроўкі свабоднай энцыклапедыі

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1