Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да прызначаных раней трох з паловай гадоў калоніі. 

За першыя паўгода ў зарачанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгода ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры.

Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

Адрас для падтрымкі жанчыны: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

Чытайце таксама:

Васіль Палякоў не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

За ўдзел у пратэстах затрымалі фітнэс-трэнера. Для гэтага спатрэбіліся сем сілавікоў

Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў за кратамі галадоўку

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8