Астана. Фота: Aytac Unal / Anadolu via Getty Images

Астана. Фота: Aytac Unal / Anadolu via Getty Images

У Казахстане нарадзіўся 20-мільённы жыхар. Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў, перадае Tengrinews.kz.

«Колькасць насельніцтва Казахстана дасягнула 20 мільёнаў! Віншую суайчыннікаў з гэтай знакавай падзеяй! Шчаслівая сям'я — падмурак дабрабыту нацыі, устойлівага прагрэсу краіны. Дзяржава працягне працу па ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў, абароне мацярынства і дзяцінства», — напісаў кіраўнік дзяржавы ў Х (былы Twitter).

19-мільённы грамадзянін Казахстана нарадзіўся 2 гады таму ў жніўні. У 1991 годзе, пасля распаду СССР, у Казахстане жылі 16,5 млн чалавек.

Доля мужчын зараз складае 48,6 працэнта, жанчын — 51,4 працэнта. На 1000 жанчын у Казахстане прыходзіцца 946 мужчын.

Пры гэтым суадносіны мужчын і жанчын іншыя толькі ў двух рэгіёнах — Кызылардынскай і Туркестанскай абласцях, там на 1000 жанчын прыходзіцца па 1006 і 1027 мужчын адпаведна.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0