Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс палітыка

 Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс палітыка

«Генацыд беларускага народа не застаўся ў 1940-х гадах — ён адбываецца ў Беларусі проста цяпер.

У турмах, дзе палітвязняў пазбаўляюць дапамогі, медыкаментаў і рэчаў першай неабходнасці, асуджаючы на павольную смерць. У РУУС, дзе з людзей сілай выбіваюць паказанні і прымушаюць запісаць пакаянныя відэа. У школах і ўніверсітэтах, дзе людзі ў пагонах падмяняюць адукацыю ідэалогіяй — і ламаюць лёсы маладых людзей за любыя спробы пайсці супраць сістэмы», — гаворыць яна.

Паводле слоў Ціханоўскай, такія структуры як ГУБАЗіК і АМАП, якія, здавалася б, павінны абараняць беларусаў, сталі сапраўднымі карнікамі. А рэжымныя ідэолагі сталі тымі, хто бязлітасна знішчае нацыянальную ідэнтычнасць. 

«У падручніках, напісаных пад дыктоўку прапагандыстаў і сілавікоў, рэжым не раскажа праўду нашым дзецям. Не раскажа пра тое, як дзесяцігоддзямі ліквідуе апанентаў Лукашэнкі. Не раскажа, як тысячамі саджае беларусаў за краты, каб выкараніць любое іншадумства. Там не раскажуць пра тое, як рэжым некалькі разоў перапісваў нашу гісторыю, забараняў любыя згадкі пра нашых герояў і ўносіў у спісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў» лепшыя творы беларускіх аўтараў», — кажа яна.

Ціханоўская гаворыць, што Лукашэнка гадамі здраджваў уласным грамадзянам і сваёй краіне дзеля захавання ўлады. 

«Але, нягледзячы на гады прапаганды, мы — беларусы — ведаем праўду. Ведаем сваю гісторыю і памятаем сваіх герояў. І наша задача цяпер — не даць прапагандзе пранікнуць у галовы нашых дзяцей», — дадае яна.

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3