Фота: «Маскоўская чыгунка»
У Разанскай вобласці з-за «ўмяшання старонніх асоб» адбыўся сход вагонаў грузавога саставу, паведаміла прэс-служба Маскоўскай чыгункі.
«Сёння ў 07:12 на перагоне Рыбнае — Блокпост, паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку ўмяшання старонніх асоб у працу чыгуначнага транспарту адбыўся сход 19 вагонаў грузавога цягніка. У выніку інцыдэнту нязначныя траўмы атрымаў памочнік машыніста, для аказання дапамогі яму была выкліканая брыгада медыкаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Крыніца, блізкая да МУС, і крыніца ў тэрытарыяльным аддзяленні паліцыі паведамілі РБК, што пры руху грузавога саставу ў раёне станцыі Дзягілева ў Разанскай вобласці адбыўся «хлапок» і сход сямі вагонаў цягніка № 2018 з мінеральнымі ўгнаеннямі. Mash дадаў, што перад сходам вагонаў быў чутны выбух.
У выніку інцыдэнту было пашкоджана чыгуначнае палатно.
Маскоўская чыгунка запэўніла, што інцыдэнт не пашкодзіць экалогіі, а таксама раскладу пасажырскіх цягнікоў і электрычак. На месца сходу накіраваліся аднаўленчыя цягнікі. У РЧ сфармавалі штаб для каардынацыі дзеянняў па ліквідацыі наступстваў.
Чытайце таксама:
У Разанскай вобласці з-за «ўмяшання старонніх асоб» сышлі з рэек 19 вагонаў грузавога цягніка