Дом знаходзіцца ў Тарасаве, што на захад ад Мінска, у рэспектабельнай сучаснай забудове.

Пабудаваны па індывідуальным архітэктурным праекце ў сучасным стылі, з лаканічным фасадам і плоскім дахам.

У аб'яве гаворыцца, што дом пабудаваны з керамзітабетонных блокаў «Тэрмакамфорт» шырынёй 400 мм, фасад вентыляваны, дах плоскі (пакрыццё — бясшвовая палімерная мембрана Hyperdesmo). Вокны — алюмініевы профіль Alutech з мультыфункцыянальнымі шклопакетамі Guardian SunGuard Silver Grey.

На першым паверсе размешчана вялікая кухня-сталовая (37,8 м2), прасторная гасцёўня (82,6 м2) з выхадам на тэрасу, гасцёўня-спальня з санвузлом і тэрасай.

З гэтага ўзроўню можна трапіць у СПА-зону з басейнам 10×3,6 метра (глыбіня 1,5 м) і фінскай саунай з панарамным відам на ўчастак.

На другім паверсе размешчаны майстар-спальня на 41,6 м2 з вялікай гардэробнай, вялікім ванным пакоем і персанальнай тэрасай на даху.

Плюс яшчэ тры спальні меншых памераў, але кожная з іх мае гардеробную і санвузел. Пад домам знаходзіцца падвальны паверх, у якім размяшчаюцца памяшканне для прання адзення, топачная, тэхнічнае і дапаможнае памяшканні, санвузел.

Інтэр'ер сучасны, з якасным аздабленнем і дарагой мэбляй на заказ. На першым і цокальным паверхах выкладзеная падлогавая шырокафарматная плітка, на другім паверсе — паркетная дошка Coswick.

Прыступкі лесвіцы выкананы з дуба. Сцены пафарбаваныя ў дымчата-шэры колер. Дом абсталяваны па найвышэйшым разрадзе: убудаваная тэхніка Bosch, сантэхніка Grohe, абсталяванне для сауны і хамама — SAWO (Фінляндыя).

Інжынернае абсталяванне таксама на ўзроўні. Напрыклад, у топачных устаноўлены газавыя катлы Viessmann (клас энергаэфектыўнасці «А»), якія працуюць у пары з сістэмай падлогавага ацяплення з аўтаматызацыяй Тece (Нямеччына) і алюмініевымі радыятарамі Kermi FTV. Вада падаецца з уласнай свідравіны, каналізацыя мясцовая — біястанцыя.

Таксама дом абсталяваны сістэмай вентыляцыі і кандыцыянавання. Рэалізавана сістэма актыўнай маланкааховы, маецца відэаназіранне. Памер участка — 13,4 соткі.

Тэрыторыя абгароджаная высокім металічным плотам. Участак добраўпарадкаваны па прафесійным праекце ландшафтнага дызайну.

Вось, уласна, усё гэта і ацанілі ў 2,7 мільёна даляраў.

Чытайце таксама:

Калі лепш набываць дамок на вёсцы і якія ёсць варыянты?

Былы памочнік Лукашэнкі прадае дом у Драздах. Сума ўражвае, інтэр'еры не асабліва

Вось які дом на Нарачы прадалі за паўмільёна даляраў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?