Фота: Blizko.by

Фота: Blizko.by

Праезд ад вуліцы Нёманскай да з'ездаў з МКАД будзе закрыты для ўсіх відаў транспарту ў сувязі з заменай асфальту.

На выезд з Мінска (у напрамку вёскі Тарасава) вуліцу Прытыцкага перакрыюць з 23 гадзіны суботы 4 лістапада да 05:30 нядзелі 5 лістапада.

Аб'езд гэтага ўчастка магчымы па вуліцах Мазурава, Скрыпнікава, Нёманская, Казіміраўская, Лабанка, Кунцаўшчына, МКАД.

На ўезд у Мінск вуліцу перакрыюць у нядзелю 4 лістапада з 6:00 раніцы да 19 гадзін.

Аб'езд гэтага ўчастка прадугледжаны па вуліцах Мазурава, Скрыпнікава, Казіміраўская, Нёманская, МКАД.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0