Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

На таргах 2 лістапада амерыканская валюта падаражэла зусім крыху (на 0,1 капейкі), але гэта дазволіла ёй вярнуцца за адзнаку 3,2 рубля. Цяпер даляр каштуе 3,2008 рубля.

Еўра вырас на 4,47 капейкі да 3,3947.

Расійскі рубель падаражэў на 0,99 капейкі да 3,4334 за 100 адзінак.

Кітайскі юань падрос на 0,16 капейкі да 4,3629 за 10 адзінак.

На пачатку 2023 года курсы былі наступныя:

  • даляр — 2,7364,
  • еўра — 2,9073,
  • расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак,
  • юань — 3,8617.

Максімальна даляр каштаваў на таргах 9 кастрычніка: 3,3609 беларускага рубля. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0