Сяргей Антусевіч на волі. Фота распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках

Сяргей Антусевіч на волі. Фота распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках

Сяргея Антусевіча вызвалілі з магілёўскай калоніі №15. Ён быў адным з фігурантаў справы кіраўнікоў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Актывіста схапіў КДБ 19 красавіка 2022 года. Пра зняволенне яму дазволілі паведаміць жонцы па тэлефоне і сказаць, што ён у СІЗА КДБ.

26 снежня 2022 года Мінскі гарадскі суд адправіў Антусевіча на 2 гады ў калонію агульнага рэжыму за «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

21 красавіка 2023 года яго ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў».

Разам з Антусевічам асудзілі старшыню Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, якога пакаралі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама бухгалтарку офіса БКДП Ірыну Бут-Гусаім. Яе адправілі за краты на год і шэсць месяцаў.

Усе фігуранты справы праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітвязнямі.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Рэжым Лукашэнкі ліквідаваў усе незалежныя прафсаюзы. Іх лідары ў няволі.

Глядзіце таксама:

Прафсаюзы свету заклікалі ўвесці поўную эканамічную блакаду лукашэнкаўскага рэжыму

Вынесены жорсткія прысуды актывістам незалежных прафсаюзаў

«Фядыніч нармальна, а вось у Арэшкі праблемы» — невясёлыя навіны ад палітзняволеных прафлідараў

Клас
15
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?