Палац Незалежнасці. Фота: БелТА

Палац Незалежнасці. Фота: БелТА

«Тэма сённяшняга мерапрыемства — вайсковая пракуратура. Не буду характарызаваць абстаноўку ў свеце: вы выдатна яе ведаеце. Проста нагадаю, што ў 2014 годзе было прынята рашэнне аб ліквідацыі сістэмы вайсковых пракуратур», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паўнамоцтвы па наглядзе за выкананнем заканадаўства ва Узброеных сілах, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Беларусі перадалі грамадзянскім органам пракуратуры.

«Паўстае заканамернае пытанне: а цяпер абстаноўка ў гэтых абласцях змянілася? Мусіць. Паўстае пытанне: настолькі змянілася, што нам трэба ствараць вайсковыя пракуратуры? — спытаў ён. — Пытанне галоўнае сёння: трэба ці не трэба аднаўляць сістэму пракурорскага нагляду, якая была да 2014 года».

У нарадзе бяруць удзел больш за дзясятак генералаў: кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка, сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вольфавіч, яго намеснік Аляксандр Рахманаў, генпракурор Андрэй Швед, старшыня СК Дзмітрый Гора, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, яго намеснік — кіраўнік унутраных войск Мікалай Карпянкоў, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Памежнага камітэта Дзмітрый Моластаў, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, кіраўнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1