Вось што расказаў выданню супрацоўнік літоўскага офіса буйной аўтсорс-кампаніі, у якой працуе шмат беларусаў.

«У нас у кампаніі двух чалавек звольнілі і пазбавілі ДНЖ з забаронай уезду ў Літву на пяць гадоў. Адзін працаваў у структуры «Расатама» дзесьці ў Расіі, другі, з якім я знаёмы асабіста, працаваў, як і я, на БелАЭС. Да мяне хваля не дакацілася, але, магчыма, гэта толькі пытанне часу.

Знаёмы запаўняў анкету летам, а ў канцы верасня з міграцыйнай службы яму прыйшоў е-мэйл з паведамленнем аб тым, што ДНЖ анулююць і забараняюць уезд у Літву на 5 гадоў. Маўляў, раз ён працаваў на БелАЭС, то яго правяралі спецслужбы РБ, а тыя не прапускаюць нелаяльных. І значыць, ён можа быць патэнцыйна завербаваны, то-бок уяўляе небяспеку інтарэсам Літвы.

На тое, каб аспрэчыць рашэнне, знаёмаму далі два тыдні. Гэта, на мой погляд, самы жорсткі нюанс у гісторыях з ануляваннем: вельмі мала часу на тое, каб сарыентавацца…

…У рамках нашай кампаніі можна было рэлакавацца ў Сербію. Знаёмаму такі варыянт прапаноўвалі, але там бы яму давялося доўга чакаць інтэрв'ю з заказчыкам, без гарантый, таму ён адмовіўся. Калега вярнуўся ў Мінск (балазе прамой пагрозы для яго не было), цяпер шукае працу там. Першы калега, расіянін, пасля анулявання ДНЖ, здаецца, паехаў дадому ў РФ.

Я таксама калісьці працаваў на БелАЭС — як фізік-інжынер. Падаў гэтыя даныя яшчэ вясной, калі запаўняў анкету. Ад гісторыі калегі-беларуса мая адрозніваецца тым, што са станцыі я звольніўся яшчэ да 2020 года і з моманту пераезду, ужо амаль два гады, не езджу ў РБ (небяспечна). Магчыма, спецслужбы Літвы ўзялі пад увагу нешта з гэтага. Але ўпэўненасці ў тым, што майго ДНЖ не забяруць, у мяне няма». 

Чытайце таксама:

«Пачалі працэс закупкі матэрыялаў для друку». Ціханоўская расказала, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

Польшча спыніла выдачу гуманітарных віз, адносна якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве

Камітэт сейма Літвы па бяспецы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння гуманітарных ДНЖ

Клас
23
Панылы сорам
16
Ха-ха
5
Ого
10
Сумна
9
Абуральна
17