Пасля ўскладання кветак асноўная частка ўдзельнікаў акцыі адправілася ў музей гісторыі горада (ён знаходзіцца за некалькі дзясяткаў метраў ад мемарыяла), а некалькі чалавек засталіся прывесці ў парадак месца ўскладання кветак.

У гэты момант супрацоўнікі паліцыі падышлі да аднаго з іх — Кірыла Вайтовіча. Маладога чалавека затрымалі за невялікі плакат на беларускай мове: «Ноч паэтаў. 29-30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавiцкага тэрору. Жыве вечна».

Плакат ён размясціў у адной з ніш мемарыяла — там, дзе знаходзяцца кнігі аб рэпрэсіях і партрэты ахвяр сталінскага тэрору, піша «Вясна».

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
32