Падчас цырымоніі ўзнагароджання. Адным з лаўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча стала Ганна Кандрацюк (злева) за кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Узнагароду ўручае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. Фота: Алесь Аркуш

Падчас цырымоніі ўзнагароджання. Адным з лаўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча стала Ганна Кандрацюк (злева) за кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Узнагароду ўручае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. Фота: Алесь Аркуш

Так, пераможцай прэміі імя Алеся Адамовіча стала Ганна Кандрацюк за кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Журы сфармулявала адметнасць твору аўтаркі тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» наступны чынам — «за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу». «У прысценку старога лесу» — гэта зборнік рэпартажаў, якія Ганна Кандрацюк піша па Беласточчыне з 1990-х гадоў. Паводле журналісткі, кніга — гэта падарожжа праз час і прастору.

Гэтаксама прэміяй імя Алеся Адамовіча была ганаравана кніга турэмных апавяданняў Максіма Знака «Зэкамерон», якую беларускі юрыст напісаў у зняволенні. «За чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў нечалавечых умовах» — так гучала абгрунтаванне журы вылучыць твор.

Пераможцай жа прэміі імя Францішка Багушэвіча была названая гісторык і даследчыца Таццяна Астроўская.

Сёлета манаграфія аўтаркі «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыд у Савецкай Беларусі (1968—1988)» была таксама адзначаная прэміяй Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі. Даследаванне Таццяны Астроўскай прысвечана культурніцкаму змаганню з аўтарытарызмам у 1960-я — 1980-я гады.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Яна традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам і аўтаркам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0