З банка ў бетон

Старшы навуковы супрацоўнік BEROC Зміцер Крук называе дзве асноўныя прычыны, чаму адбываецца бум на рынку нерухомай маёмасці (гісторыя назірання за ім вядзе адлік ад 2005 года). 

Першая, на думку эканаміста, — у адмове насельніцтва ад банкаўскіх дэпазітаў як ад формы захавання ашчаджэнняў.

Банкі знаходзяцца пад санкцыямі, зрабіць нешта з замежнай валютай — напрыклад, разлічыцца ўнутры краіны або вывесці за мяжу — даволі складана. Працэнтныя стаўкі па валютных дэпазітах цяпер у межах хібнасці, банкі падымаюць камісію за абслугоўванне валютных рахункаў, на якіх ляжыць ад 50 тысяч даляраў.

«У такіх умовах трымаць грошы на валютным дэпазіце, як гэта было ў папярэднія 20 гадоў, не самая лепшая ідэя. Людзі пазбаўляюцца валютных дэпазітаў, таму для многіх стала актуальным пытанне, у чым захоўваць свае зберажэнні. Альтэрнатывай дэпазітаў з'яўляюцца каштоўныя металы і нерухомая маёмасць. Таму на рынак нерухомай маёмасці трапляе тая велізарная маса грошай, якая захоўвалася ў банках. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Нерухомая маёмасць як форма захавання ашчаджэнняў цяпер пачынае займаць лідзіруючыя пазіцыі. А банкі ўсё менш асацыююцца з надзейным сродкам для захавання грошай», — тлумачыць эксперт.

Атрымаць крэдыт стала прасцей

Другая прычына, якую агучвае эканаміст, — доступ да крэдытавання.

«Вельмі спрасціўся доступ да крэдытавання на куплю нерухомай маёмасці. Адпаведна гэта таксама паўплывала на рост попыту. Гэты чыннік больш свежы, бо доступ да крэдытавання асабліва спрасціўся сёлета, а забіраць грошы з валютных дэпазітаў, можна сказаць, людзі пачалі яшчэ з 2020 года», — кажа Зміцер Крук.

Сярод іншых чыннікаў, якія таксама можна адзначыць, эканаміст называе той факт, што ў Беларусі значна скараціліся магчымасці для інвеставання, таму і гэтыя грошы таксама часцяком укладаюцца менавіта ў нерухомую маёмасць.

Чытайце таксама: 

Рэкорд за ўсю гісторыю. Што адбываецца з кватэрамі ў рэгіёнах

Клас
19
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?