Член палітбюро ХАМАС Абу Марзук. Фота: Hatem Moussa / AP Photo

Член палітбюро ХАМАС Абу Марзук. Фота: Hatem Moussa / AP Photo

Вядома, што дэлегацыя сустрэлася са спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі на Блізкім Усходзе, намеснікам кіраўніка МЗС РФ Міхаілам Багданавым. Пра іншыя сустрэчы пакуль не паведамляецца. 

Як пішуць медыя, ХАМАС заявіў, што высока ацаніў пазіцыю Пуціна і заклікаў міжнародную супольнасць звярнуць увагу на «генацыд, які здзяйсняе сіянісцкі ўрад». Багданаў, як паведамляецца, выказаў падтрымку правоў палесцінскага народа.

Баевікі руху ХАМАС раніцай 7 кастрычніка напалі на Ізраіль. Яны выпусцілі некалькі тысяч ракет і прарваліся ў прымежныя раёны, пачаўшы бой з ізраільскімі вайскоўцамі. Загінула каля 1300 чалавек, каля 220 былі ўзятыя ў закладнікі. 

Прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што краіна ўступае ў «доўгую і цяжкую вайну». Таксама ён абʼявіў, што Армія абароны Ізраіля пачала рыхтавацца да наступальнай аперацыі, мэтай якой — поўнае знішчэнне магчымасцяў ХАМАС.

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
22