Для прагляду ўкрытага кантэнту націсніце на яго.

Жывёла выйшла на хуткасную трасу ў раёне павароту на вёску Даўбені (Валожынскі раён). У гэтым месцы арганізаваны пешаходны пераход, таму рэкамендаваная хуткасць 80 км/г. Але многія аўтамабілісты хуткасці не зніжаюць.

Чытач «АўтаГродна» мяркуе, што жывёлу збілі грузавікі.

— Незадоўга да таго, як я праехаў міма збітай жывёлы, насустрач рухалася восем фур. Мне здаецца, што жывёлу закранулі менавіта яны, бо калі б гэта быў легкавы аўтамабіль, то легкавік напэўна б пасля кантакту з такой буйной жывёлай змяніў бы курс і стукнуўся б у адбойнік альбо зляцеў бы з дарогі. Але ніхто не спыніўся, значыць аўтамабіль быў вялікім, — разважае аўтар.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
20
Абуральна
5