Палітзняволены Дзяніс Хахлоў родам з Круглага, ён айчым ужо асуджанага за ўдзел у пратэстах на два гады «хатняй хіміі» Уладзіслава Лагуценкі.

Дзяніс жыў у Расіі з лютага 2023 года, туды ён з'ехаў, бо баяўся пераследу ў Беларусі. З Расіі ён збіраўся з'ехаць у Грузію, але 11 чэрвеня 2023 года быў затрыманы ў Кабардзіна-Балкарыі праз тое, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку на запыт Беларусі (там на яго была заведзеная крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 342 КК). На час экстрадыцыйнай праверкі Хахлоў быў змешчаны ў ІЧУ горада Нальчыка, аднак ужо 13 чэрвеня экстрадыцыйная праверка завяршылася спыненнем экстрадыцыйных працэдур.

Пракуратура прыйшла да высновы, што інкрымінаванае Хахлову дзеянне не лічыцца злачынствам на тэрыторыі Расіі.

Аднак яго не вызвалілі. Хахлова павезлі ў Зольскі раённы суд, дзе паведамілі, што на яго склалі адміністрацыйны пратакол за перавышэнне максімальнага тэрміну знаходжання ў Расіі без рэгістрацыі на 1 месяц і 8 дзён. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і прызначыў адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага выдварэння ў Беларусь.

Сёння суд прысудзіў Хахлову 18 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

«Яна выглядае кепска і кажа, што можа не дацягнуць да вызвалення». Родныя змаглі сустрэцца з Палінай Шарэндай-Панасюк

Жыхара Бабруйска за сарваны чырвона-зялёны сцяг пакаралі «хіміяй»

«Следчы ў мяне быў нармальны чалавек». Беларус на хатняй хіміі расказаў, як да яго ставіліся сілавікі

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13