Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Так, колькасць абанентаў склала 11 823 706 чалавек (гэта значыць, у часткі людзей ёсць па некалькі нумароў або яны належаць да розных сотавых аператараў). З іх мабільным інтэрнэтам за квартал скарысталася 8 139 313 абанентаў.

Агульны выходны трафік склаў амаль 8 мільярдаў хвілін, а менавіта 7 838 719 000. Гэта за трэці квартал, ці за 92 дні.

У сярэднім атрымліваецца па 7 хвілін на кожнага абанента ў дзень.

Пры гэтым пераважная большасць трафіку прыпадае на званкі ўнутры сеткі — 6 017 080 000 хвілін, а на іншыя сотавыя сеткі — 1 698 109 000 хвілін. На стацыянарную сувязь тэлефанавалі 117 716 000 хвілін, а выходны міжнародны трафік склаў 4 754 000 хвілін.

Усяго за квартал было адпраўлена 78 384 000 SMS — у сярэднім выходзіць амаль па 7 эсэмэсак на кожнага абанента, або па адной кожныя 14 дзён.

Хтосьці яшчэ карыстаецца і MMS — іх было адпраўлена 2 118 000 штук. У сярэднім атрымліваецца, што кожны пяты абанент адправіў адну штуку за квартал.

Агульны аб'ём трафіку даных склаў 396 894 066 Гб, з яго па тэхналогіі UMTS — 135 753 684 Гб, а па тэхналогіі LTE — 261 013 290 Гб.

У краіне ўстаноўлена 36 125 базавых станцый (з іх 17 974 стандарту UMTS, а 5 754 — стандарту LTE).

Сотавая сувязь даступная на 99,3% тэрыторыі Беларусі — гэта значыць, што 1 453 квадратныя кіламетры дагэтуль сувяззю не ахопленыя. Гэта ўмоўны квадрат з бакамі прыкладна 35х40 кіламетраў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
3