Часопісы «Каламбур» і «Один дома». Фота: сацсеткі выдання

Часопісы «Каламбур» і «Один дома». Фота: сацсеткі выдання

Чытачы «Нашай Нівы» расказалі, што не могуць выпісаць часопісы «Каламбур» і «Один дома». Выданні прыбралі з падпіснога каталога. «Прыём падпіскі закрыты ў сувязі з непраходжаннем перарэгістрацыі выдання», — сказана на сайце Белпошты.

Старыя нумары яшчэ можна купіць у кнігарнях і кіёсках, а новыя з другой паловы гэтага года ў продажы не з'явіліся.

Аднаго з чытачоў у Міністэрстве інфармацыі запэўнілі, што часопіс застаецца ў рэестры зарэгістраваных выданняў, а яго прысутнасць у падпісным каталогу залежыць ад рашэння самой рэдакцыі. Чаму ён знік з падпіскі, чыноўнікі не ведаюць.

Сам часопіс у сваім тэлеграм-канале тлумачыць, што ў іх «цяжкасці і бюракратычныя праблемы». У ліпені рэдакцыя абвясціла, што падпіскі ў другім паўгоддзі 2023-га не будзе, але ў свабодным продажы выданне зʼявіцца.

Крыніца, блізкая да рэдакцыі часопіса, гаворыць, што выданне мае «фінансавыя праблемы, якія ўскладняюць працу, але яны не катастрафічныя і вырашальныя».

Цягам тыдня ў продажы павінны з'явіцца 7-ы і 8-ы нумары (за ліпень і жнівень). Іх друкуюць з вялікай затрымкай. 

У рэдакцыі выдання аднаму з чытачоў паведамілі, што «ў часопіса напраўду праблемы, але намераў закрыць яго няма». Кажуць, у першым паўгоддзі 2024-га ў падпіску ён не вернецца, а вось з лета ўжо можна будзе падпісацца.

«Гэта вымушаныя меры, каб захаваць часопіс. Ці будзе даступная анлайн-версія — пытанне адкрытае», — адказалі чытачу.

Пры заключэнні дамовы з Белпоштай аб распаўсюдзе па падпісцы, выданне абяцае своечасова выдаць заяўленую колькасць нумароў.

У сацыяльных сетках рэдакцыя заклікае чытачоў падпісвацца на тэлеграм-канал часопіса. У групе няма свежых нумароў, але ёсць навіны аб іх выхадзе і анонсы.

Першыя нумары рускамоўнага забаўляльнага часопіса «Каламбур» пабачылі свет у 1997 годзе.

У ім былі жарты, навіны і поп-культура свету, коміксы, конкурсы і крыжаванкі. Стартавы нумар выдання выйшаў накладам 40 тысяч экзэмпляраў на 32 старонках. У 2000-я тыраж сягаў 220 тысяч. Пазней у рэдакцыі стаў выходзіць і часопіс «Один дома».

Са зʼяўленнем сацыяльных сетак наклад часопісаў стаў падаць. У 2012 годзе змяніўся галоўны рэдактар.

Выдаўцом «Каламбура» і яго дадаткаў выступае кампанія «Росчерк», якой належыць і выдавецкі дом «Віта». «Росчерк» — найбуйнейшы дыстрыб’ютар часопісаў у Беларусі.

«Развлекательный Каламбур» і «Один дома» выходзяць раз на месяц, распаўсюджваюцца ў Беларусі і Расіі. 

Глядзіце таксама:

Ад Быкава да Міхалка. Што мы глядзелі, чыталі і слухалі ў 2000-я

«Атрымала заробак — 6,66 рубля за месяц». Якія ўмовы ў калоніях, дзе сядзяць палітвязні

Міністр інфармацыі ўручыў сёлетняй «Міс Беларусь» збор твораў Янкі Купалы

Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?