Фота тут і далей: Realt.by

Фота тут і далей: Realt.by

Першапачаткова забудаваць тэрыторыю Чэрвеньскага рынку планаваў іранскі інвестар «Дзідас». У 2013 годзе (а гэта ўжо 10 гадоў таму) рынак знеслі — і пазней ён пераехаў у Чыжоўку. Аднак нават праз некалькі гадоў будаўніцтва так і не пачалося. Участак у іранцаў у выніку канфіскавалі і выставілі на аўкцыён.

Увосень 2016 года права забудаваць гэтую тэрыторыю купіла кампанія «Сільвер Капітал», якая была тады падкантрольная беларускаму бізнэсоўцу Магамеду Магамедаву (ён сузаснавальнік комплексу «Галерэя Мінск»). Інвестар вырашыў пабудаваць тут гандлёвы цэнтр. Аднак падчас праектавання комплексу ён сутыкнуўся з шэрагам праблем па праекце, якія былі ліквідаваныя толькі ў пачатку 2019 года.

Затым уладальнікі «Сільвер Капітал» прадалі кампанію структуры групы кампаній «РАПА», якая кіруе гіпермаркетамі Green. Адпаведна, ёй перайшоў і ўчастак на былым Чэрвеньскім рынку. Будаўніцтва ТЗЦ пачалося тут у 2020 годзе.

ТЗЦ планавалі пабудаваць у 2023 годзе, але будоўля зацягнулася ў тым ліку праз санкцыі.

Цяпер сцены і дах ТЗЦ ужо цалкам гатовыя. Завяршаецца шкленне. 

Новы гандлёва-забаўляльны цэнтр будзе плошчай каля 30 тысяч квадратаў. Раней меркавалася, што два ніжнія ўзроўні аддадуць пад гандаль — там размесцяцца гіпермаркет (па логіцы — «Грын») і розныя крамы.

Вышэй меркаваўся дзіцячы забаўляльны цэнтр, а таксама кафэ і крамы дзіцячага адзення. На апошнім паверсе — фітнэс-цэнтр і фуд-корт.

Праект будынка рабіў дзяржаўны інстытут «Мінскграмадзянпраект».

Выява: «Мінск-Навіны»

Выява: «Мінск-Навіны»

Дабудаваць комплекс плануюць да ліпеня 2024 года.

Клас
3
Панылы сорам
22
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4