На дэмантаж адведзена два месяцы. Будаўнікі цалкам дэмантуюць бетонныя падлогі, унутраныя цагляныя перагародкі, частку лесвічных маршаў і падмуркаў на ўсіх трох блоках будынка. 

Пасля вызвалення будпляцоўкі ад дэмантаваных будматэрыялаў і смецця прыступяць да гідраізаляцыі падмуркаў.

Каркас будынка пакінуць, нарасціўшы паверхі. Крайнія блокі будуць пяціпавярховымі, сярэдні — у чатыры паверхі.

На тэрыторыі фармуецца бытавы гарадок (хутка падключаць да электразабеспячэння), уладкоўваецца паркавая дарога, змантаваная мыйка для колаў аўтатранспарту.

Тут будзе аб'ект медыцынскага прызначэння, дзе размесцяцца стаматалагічная паліклініка, эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр пластычнай хірургіі.

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?