Аляксандр Сяднёў. Фота: ФК «Ардабасы»

Аляксандр Сяднёў. Фота: ФК «Ардабасы»

У «Ардабасы» за тур да фінішу 58 балаў (18 перамог, 4 нічыі і 3 паразы), ён на шэсць ачкоў апярэджвае «Астану». Розніца мячоў 48-20. Клуб з Шымкента больш за ўсіх забіў мячоў у сёлетнім чэмпіянаце Казахстана і менш за астатніх прапусціў.

Клуб з 2021 года трэніруе беларускі спецыяліст Аляксандр Сяднёў.

У 2021-м і 2022-м гадах шымкенцкая каманда фінішавала пятай у турнірнай табліцы. У 2017-м і 2019-м яна была бронзавым прызёрам.

За «Ардабасы» выступае беларускі форвард Усевалад Садоўскі. За два гады ён правёў за клуб 39 матчаў і забіў восем мячоў.

Гуляе за каманду з Шымкента таксама ўзбекскі форвард Бабір Абдзіхолікаў, які ў 2021-2022 гадах выступаў у першынстве Беларусі за «Энергетык-БДУ», а ў мінулым годзе нават стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату з 27 мячамі.

Наогул у казахстанскай прэм'ер-лізе выступае найбольшая колькасць беларусаў-легіянераў — 20 футбалістаў. У расійскай прэм'ер-лізе беларусаў роўна ў два разы меней — 10.

50-гадовы Аляксандр Сяднёў трэніраваў у свой час магілёўскі «Савіт», бабруйскую «Белшыну», мінскае «Дынама», магілёўскі «Дняпро». Таксама трэніраваў і казахстанскі «Актабэ», але поспеху вялікага не здабыў. Гэта наогул яго першыя залатыя медалі ў якасці трэнера.

У 2020 годзе Аляксей Шпілеўскі прывёў алмацінскі «Кайрат» да залатых медалёў чэмпіянату Казахстана.

Чытайце таксама:

Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра

У Расіі прапанавалі далучацца беларускім футбольным клубам

Памёр легендарны Бобі Чарлтан

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1