Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пра гэты выпадак агенцтву «Мінск-Навіны» распавялі ў пракуратуры Партызанскага раёна сталіцы.

Малады чалавек быў прызыўніком, раней ён двойчы атрымліваў адтэрміноўку праз стан здароўя, але ў студзені 2023 года яго прызналі прыдатным да праходжання службы ў рэзерве. Хлопец абскарджваў гэтае рашэнне ў судзе, але беспаспяхова.

Тады хлопец паспрабаваў адкасіць ад войска, скардзячыся на псіхічныя расстройствы, але яго прызналі здаровым. Яму ўручылі позву для адпраўкі на службу, але ў прызначаны час ён так і не з'явіўся ў вайсковы камісарыят Партызанскага раёна. Замест гэтага малады чалавек сабраў чамадан і накіраваўся ў Грузію.

Праз некалькі месяцаў малады чалавек вярнуўся ў Мінск. Маці паведаміла хлопцу, што на яго завялі крымінальную справу, а яго абвясцілі ў вышук. Тады, як піша дзяржаўнае агенцтва, хлопец прыйшоў у Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэта пісаць яўку з павіннай.

Хлопец нідзе не працуе, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Справу на яго завялі па ч. 1 арт. 435 КК («Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу»). Па ім пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. 

Да суда мінчука адпусцілі пад паручальніцтва.

Клас
3
Панылы сорам
16
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
5