Ужо некалькі дзесяцігоддзяў на адным баку дома расце вінаграднік. І менавіта дзеля яго мінчукі збочваюць з праспекта Незалежнасці ці выбіраюцца з нетраў парку Чалюскінцаў. Такое трэба сфатаграфаваць, раіць Onliner. 

У гэтым годзе праз цёплае надвор'е лісце ўсё ніяк не хацела мяняць колер. Калі ў 2022-м усё здарылася яшчэ ў пачатку кастрычніка, то ў 2023-м зеляніна здалася толькі ў другой дэкадзе. Ды і то пакуль не дае раскрыцца бардоваму колеру. Так што для самых сакавітых кадраў трэба пачакаць, мабыць, яшчэ тыдзень-паўтара. І можна будзе ладзіць рамантычныя экскурсіі.

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1