Швейцарцы першымі адкрылі лік. Зрабіў гэта Джэрдан Шакіры ў першым тайме.

Потым у другім тайме беларусы забілі тройчы: вызначыліся Эбонг, Палякоў і Анцілеўскі.

Але ўтрымаць перамогу не здолелі — 3:3.

Варта згадаць, што ў самым першым туры, 25 сакавіка, беларусы былі разбітыя швейцарцамі 5:0.

Пасля 8 тураў: Румынія — 16, Швейцарыя — 15 (7 гульняў), Ізраіль — 11 (6 гульняў), Косава — 7 (7), Беларусь — 6, Андора — 2.

Два матчы зборнай Ізраіля (12 і 15 кастрычніка супраць Косава і Швейцарыі) перанесеныя.

Беларусам засталося ў лістападзе правесці два матчы: з Андорай і зборнай Косава.

Варта заўважыць, што перад пачаткам трансляцыі быў паказаны бел-чырвона-белы сцяг, які трымалі беларускія заўзятары.

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0