Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Дораці Хофнер пакінула свае хадункі на зямлі і зрабіла тандэмны скачок на 4 100 метрах у Паўночным Ілінойсе (ЗША), піша The Guardian.

104-гадовая жыхарка Чыкага спадзяецца атрымаць сертыфікат самага старога чалавека, які калі-небудзь скакаў з парашутам.

Сусветны рэкорд Гінеса як самая старая парашутыстка паставіла ў маі 2022 года 103-гадовая Лінея Інгегард Ларсан са Швецыі. Але Skydive Chicago працуе над тым, каб Кніга рэкордаў Гінеса прызнала скачок Хофнер рэкордным.

Ураджэнка Чыкага ўпершыню скокнула з парашутам, калі ёй было 100 гадоў, і пасля гэтага вырашыла, што яе наступны скачок будзе больш значным. Яна хацела паставіць сусветны рэкорд. Праз чатыры гады пасля свайго першага скачка Хофнер здзейсніла гістарычны скачок з парашутам з дапамогай інструктара Дэрэка Бакстэра ў Ілінойсе.

Пасля прызямлення пенсіянерка разам са сваім напарнікам памахала рукой натоўпу гледачоў, якія сабраліся паглядзець на гэтую знамянальную падзею.

За момантам скачка назіралі мясцовыя жыхары і журналісты.

«Апынуцца зноў на зямлі выдатна. Але там, наверсе, таксама было цудоўна. Лепш і быць не магло, калі б мы самі пра гэта падумалі. Узрост — гэта ўсяго толькі лічба, ведаеце», — сказала яна.

Амерыканка намякнула, што ў яе будучыні магчымы трэці скачок і экскурсія на паветраным шары. Хофнер таксама падзякавала прэсе і гледачам за тое, што яны сталі сведкамі знакавага для яе моманту.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1