Лілія Яноўская на Дхаўлагіры, 30 верасня. Фота: liliya.ianovskaia.mountaineer / Facebook

Лілія Яноўская на Дхаўлагіры, 30 верасня. Фота: liliya.ianovskaia.mountaineer / Facebook

Лілія Яноўская 30 верасня скарыла сваю сёмую гару, вышэйшую за 8000 метраў. На гімалайскай вершыні Дхаўлагіры яны традыцыйна ўзняла бел-чырвона-белы сцяг.

«Цяжка паверыць, што мы скарылі гэтую дзіўную гару. Дхаўлагіры — сёмая па вышыні гара ў свеце. Пакуль гэта была адна з маіх найлепшых экспедыцый», — напісала альпіністка ў фэйсбуку.

Летась жанчына разам з дачкой узняла нацыянальны сцяг на найвышэйшай кропцы свету — піку Эверэст.

Лілія Яноўская з Мінска. Разам з сямʼёй напрыканцы 1990-х пераехала ў Канаду. Цяпер жыве ў Таронта. З адукацыі яна матэматык і эканаміст. Больш за 20 гадоў працавала «ў прыватным бізнэсе па паркетнай вытворчасці». Тры гады таму жанчына вырашыла змяніць сваё жыццё і прысвяціць асноўны час таму, што горача любіць, — альпінізму і скалалажанню.

Усяго ў свеце 14 гор, вышэйшых за 8000 метраў.

Клас
36
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
11