З пачаткам вайны Арцём Мілеўскі набраў вагу і ўпаў у дэпрэсію 

З пачаткам вайны Арцём Мілеўскі набраў вагу і ўпаў у дэпрэсію 

«Дзякуй богу, яго ўдалося пакласці ў бальніцу. Ён ужо на працягу пяці дзён там. Стан, вядома, вельмі цяжкі, але нічога, дактары змагаюцца», — сказаў ён.

Аліеў выказаў падзяку кіеўскаму «Дынама» і прэзідэнту клуба Ігару Суркісу, якія ўзялі ўсе выдаткі на сябе.

Што менавіта здарылася з Мілеўскім, дакладна невядома. Апошнім часам яго прыхільнікі адзначалі, што 38-гадовы Мілеўскі выглядае не найлепшым чынам.

На яго стан неаднаразова звярталі ўвагу. У пачатку гэтага года ўкраінскі журналіст Сяргей Балотнікаў расказваў: «Я так разумею, што Мілеўскага вельмі псіхалагічна прыбіла вайна. Ён нічога не хоча. Мне падаецца, што ў яго прафесійная дэпрэсія. Ён не можа сябе рэалізаваць у цяперашніх умовах».

У тым жа ключы выказваўся спартыўны каментатар Раман Бебех: «Я з Мілеўскім размаўляў — на яго моцна паўплывала вайна, калі ён убачыў, як бамбяць, як паміраюць людзі. Ён не хоча здымаць кантэнт, лічыць, што [цяпер] гэта не важна. Ён толькі адыходзіў ад завяршэння кар'еры, пачалася вайна — і гэта яшчэ больш яго зацягнула ў дэпрэсіўны стан. На яго ўплывае ўсё: што прылятае з ягонай роднай краіны, што бацькі не разумеюць».

Здаецца, што сітуацыю Арцём топіць у алкаголі — у не самым прывабным выглядзе ён ужо трапляў у некалькі лакальных канфліктаў.

Арцём Мілеўскі нарадзіўся ў Мінску, але ў юнацкім узросце пераехаў у Кіеў і заявіў аб жаданні гуляць за Украіну. Гэта выклікала вялікі скандал і неадназначную рэакцыю ў футбольных колах. Чатырохразовы чэмпіён Украіны, удзельнік чэмпіянату свету па футболе. У канцы кар'еры вярнуўся ў Беларусь, дзе ў складзе брэсцкага «Дынама» выйграў чэмпіянат і кубак краіны. 

Лічылася, што футбаліст меў вялікі талент, які не змог рэалізаваць. Ён стаў удзельнікам шматлікіх скандалаў. 

Чытайце таксама:

Як цяпер выглядае былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі. Заўзятары б'юць трывогу

«Набраў 10-12 кг, апух, заплыў». Былы футбаліст Арцём Мілеўскі пасля пачатку вайны ўпаў у дэпрэсію

Клас
4
Панылы сорам
12
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
45
Абуральна
8