«Мэта Канцэпцыі — аднаўленне справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі», — гаворыцца ў анонсе праекта.

Дакумент мае намер аднавіць справядлівасць пасля злачынстваў, якія здзяйсняў рэжым Лукашэнкі ад пачатку яго праўлення з 1994 года.

Ён накіраваны на кампенсацыю шкоды пацярпелым праз аднаўленне іх у правах. Канцэпцыяй таксама прадугледжаны грашовыя выплаты альбо льготы, калі аднаўленне ў правах гэтага патрабуюць. Яна тычыцца не толькі асоб, якія пацярпелі ад рэпрэсій, але і іх блізкіх сваякоў і непаўналетніх.

Канцэпцыя прадугледжвае змены ў заканадаўстве — у тым ліку дэкрыміналізацыю некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Акрамя таго, у аснове Канцэпцыі ляжыць прызнанне статусу невінаватасці рэпрэсаваных асоб.

«Канцэпцыя — не проста крок да справядлівасці, але падмурак новай юрыдычнай сістэмы, у якой правы і свабоды грамадзян будуць паважацца і абараняцца», — пішуць распрацоўшчыкі.

Офіс просіць пра зваротную сувязь.

Клас
28
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1