Блогер спецыяльна разабраў новы манітор LightCom, які павінен працаваць на расійскім мікракантролеры «Міландр», — і адлучыў гэты элемент. Як ні дзіўна, пасля гэтага манітор спакойна ўключыўся.

Усё гэта таму, як сцвярджае Гаршэнін, што насамрэч манітор працуе на прыпаяным тайванскім чыпе Realtek. А трук з далучанай «пустышкай» распрацоўшчыкі пракруцілі з адной простай мэтай — падмануць расійскае Міністэрства прамысловасці і гандлю.

Ведамства ўжо некалькі гадоў налічвае вытворцам тэхнікі балы за наяўнасць айчынных кампанентаў і ўносіць «імпартазамяшчальную» тэхніку ў спецыяльны рэестр — гэта ў выніку дае перавагу пры дзяржзакупках.

Пры гэтым у самім «Міландры» не ў курсе сітуацыі з чыпам — супрацоўнікі паміж сабой кажуць, што самі мікракантролеры кампаніі рабочыя, а што далей з імі робяць, яны не ведаюць.

У расійскім Мінпрамгандлю ўжо пракаментавалі сітуацыю з чыпам. Там паведамілі, што правераць акт Гандлёва-прамысловай палаты, на аснове якога манітор уключылі ў рэестр. Зрэшты, ён туды трапіў бы ў любым выпадку: манітор набраў 140 балаў (чып прынёс 30 з іх), а для ўключэння ў рэестр у 2023 годзе неабходна набраць 65 балаў.

Чытайце таксама:

Кітай упершыню стаў сусветным лідарам на рынку аўто. Як так атрымалася?

У Мінкульце пачалі распрацоўваць канцэпцыю культурнага імпартазамяшчэння

Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
36
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2