З 16 верасня ў Беларусі на мяжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай уводзіцца абавязковая платная паслуга — дэзынфекцыя любога аўтатранспарту, піша Blizko.by.

Яна дзейнічае з 1 мая, але сёння стала платнай.

Каб прайсці дэзынфекцыю, кіроўцу трэба аплаціць яе ў касе банка або ў страхавой кампаніі, пасля чаго ён атрымае электронны білет з QR-кодам, які трэба паказаць памежніку. І ўжо пасля выезду з пункта пропуску машына павінна адправіцца на станцыю дэзынфекцыі.

  • Кіроўца легкавога аўто заплаціць за гэта 2 рублі.
  • Кіроўца аўтобуса — 30 рублёў.
  • Кіроўца грузавіка — 95 рублёў.

У хуткім часе паслугу павінны будуць змясціць у сістэме АРІП і падключыць да аплаты тэрміналы самаабслугоўвання.

Раствор, якім дэзынфікуюць, быццам забівае небяспечныя для сельскай гаспадаркі бактэрыі і вірусы, напрыклад, тую ж афрыканскую чуму свіней.

Такім чынам, у першую чаргу прызначэнне дэзынфекцыі ветэрынарнае. Паведамляецца, што працэдура не псуе кузава і не аказвае негатыўнага ўздзеяння на чалавека.

Увесь гэты комплекс мерапрыемстваў прадугледжаны адпаведным нарматыўным актам, які Лукашэнка падпісаў яшчэ ў красавіку 2022 года.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1