Фота: тэлеграм-канал Міхаіла Разважаева

Фота: тэлеграм-канал Міхаіла Разважаева

Кіраўнік акупацыйных уладаў Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў, што ракетны ўдар гэтай ноччу быў нанесены па суднабудаўнічым заводзе, а таксама расказаў, што ў выніку ўдару пацярпелі, паводле папярэдніх даных, 24 чалавекі, піша Бі-бі-сі. Апошнюю лічбу праверыць немагчыма.

«Знаходжуся на месцы пажару на паўднёвай пляцоўцы Севастопальскага марскога завода. Усе аператыўныя службы працуюць на месцы, ніякай небяспекі для цывільных аб'ектаў у горадзе няма», — напісаў Разважаеў у сваім тэлеграм-канале.

Сеўмарзавод — гэта суднабудаўнічы Севастопальскі марскі завод імя Сярго Арджанікідзэ, на якім будуюць і рамантуюць караблі Чарнаморскага флоту Расіі.

Паводле слоў Разважаева, з 24 пацярпелых чацвёра знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці.

На некалькіх відэа, апублікаваных карыстальнікамі сацсетак з Севастопаля, відаць, што на тэрыторыі завода адбылося як мінімум тры магутныя выбухі.

Мінабароны Расіі заявіла, што ўдар па заводзе быў нанесены дзесяццю крылатымі ракетамі, а таксама быў атакаваны трыма безэкіпажнымі катарамі атрад караблёў Чарнаморскага флоту.

Сродкі СПА збілі сем ракет, а патрульны карабель «Васілій Быкаў» знішчыў усе ўкраінскія катары, заявілі ў міністэрстве.

Паводле звестак ведамства, два караблі, якія знаходзяцца на рамонце, «атрымалі пашкоджанні» ў выніку трапляння ракет.

Клас
73
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1