Міхаіл Лапуноў (злева)

Міхаіл Лапуноў (злева)

Як і ў абодва папярэднія разы, яго судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Кіравала судовым працэсам суддзя Алеся Восіпава.

Вырак суду, на жаль, пакуль невядомы. Раней Міхаілу прызначылі 30 сутак арышту. 

Сын Міхаіла — Мікіта — ці не наймаладзейшы з затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі.

Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.

Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Чытайце таксама:

17-гадовы палітвязень з Гомеля Мікіта Залатароў заявіў, што больш не вытрымае ў адзіночцы

У Гомелі вынеслі прысуд непаўналетняму палітвязню Мікіту Залатарову за напад на супрацоўніка СІЗА

«Татачка, б’юць кожны дзень». У Гомелі ў жніўні затрымалі падлетка, абвінавачваюць у хуліганстве

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7