Дзмітрый Шаўцоў

Дзмітрый Шаўцоў

За працяг паўнамоцтваў Дзмітрыя Шаўцова прагаласаваў з'езд Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У навінным сюжэце «Беларусь 1» паказалі кадры пасяджэння — дэлегаты галасавалі ўзняццем рук, піша «Медыязона».

Паводле інфармацыі «БелТА», Міжнародны Чырвоны Крыж парэкамендаваў Шаўцову пакінуць пасаду на час правядзення расследавання.

«Я ўдзячны дэлегатам з'езда за тую падтрымку, якая мне была аказаная. Я даў тлумачэнні з нагоды сваёй паездкі і сваіх выступаў. Вядома, я прыму да ведама ўсе заўвагі, якія былі агучаныя на з'ездзе», — сказаў Дзмітрый Шаўцоў.

Прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа ў Беларусі — цалкам праўладная арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Сяброў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню. Дзейнасць арганізацыі зусім не адпавядае такім заяўленым прынцыпам, як незалежнасць, нейтральнасць, бесстароннасць і добраахвотнасць.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа актыўна ўдзельнічала ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Беларусі, генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў асабіста наведваў Данбас, маючы на сваім адзенні сімвал расійскай агрэсіі — лацінскую літару Z. Уласна, менавіта пасля таго і ўзнік той скандал, на які мусіў адрэагаваць нават Міжнародны Чырвоны Крыж, звычайна не вельмі прынцыповы ў рэпутацыйных пытаннях.

Акрамя таго, кіраўніцтва арганізацыі неаднаразова публічна выказвалася ў падтрымку размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі.

У той жа час праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі кіраўніцтва арганізацыі зусім не цікавяць, не робяць яны і спроб палепшыць становішча палітзняволеных у турмах рэжыму Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Узначальваў выбарчыя камісіі, хоча лячыць геяў, эксперт па ўсіх пытаннях. Хто такі Дзмітрый Шаўцоў, які кіруе Беларускім Чырвоным Крыжам

«Чырвоны Крыж у Беларусі — гэта ніякі не нейтралітэт». Былыя валанцёры арганізацыі расказалі, як сітуацыя ў ёй выглядае знутры

Ці могуць Беларускі Чырвоны Крыж выключыць з міжнароднай арганізацыі?

«А мы гэта канкрэтна можам зрабіць» — Шаўцоў з Чырвонага Крыжа пра ядзерную зброю

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які засвяціўся з Z-сімволікай, расказаў, што робіць на Данбасе

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28