У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменшаць ахоўную зону. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства культуры Беларусі №113 ад 22 жніўня 2023 года.

Дакумент змяняе зону аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і ў Брэсце. Плошча зоны аховы ландшафту будзе зменшана з 67,6 да 64,6 гектара. Таксама ўнесеныя выключэнні ў забароны, якімі абмяжоўваюць будаўніцтва і змяненне планіроўкі.

Мінкульт дазволіў рэканструкцыю будынка кухні-сталовай з павелічэннем плошчы забудовы. А яшчэ дазволена змяненне гістарычнай планіровачнай структуры для «будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры з прымяненнем сучасных і захаваннем існуючых гістарычных пакрыццяў, неабходнай для функцыянавання ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі».

У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменшаць ахоўную зону

«Цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі» павінен з’явіцца ў Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Гэты аб’ект абвясцілі «Усебеларускай маладзёжнай будоўляй».

У новым цэнтры мусіць круглы год «праходзіць працэс па грамадзянска-патрыятычным, ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў школ». Паводле інфармацыі Міністэрства абароны, плануецца рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання.

Спраектаваў новы комплекс «Ваенпраект»: план прадугледжвае аднаўленне казармаў плошчай больш за дзве тысячы квадратных метраў. Для пражывання выхаванцаў будуць абсталяваныя інтэрнаты: адзін разлічаны на 38 дзяўчынак, другі — на 196 хлопчыкаў.

У летні час на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы будзе разгортвацца намётавае мястэчка на 200 чалавек. Адрамантаваныя казематы стануць вучэбным корпусам.

Чытайце таксама:

Шасці брэсцкім школам да новага навучальнага года надалі імёны савецкіх герояў

Прызначылі новага дырэктара ў Брэсцкую крэпасць

Лукашэнкаўская прапаганда святкуе вызваленне Брэста «ад войскаў НАТА»

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2