Арцём Макараў. Фота: muzlifemagazine.ru

Арцём Макараў. Фота: muzlifemagazine.ru

Дагэтуль Арцём Макараў 12 гадоў працаваў галоўным дырыжорам у Башкірскім тэатры оперы і балета, мае ганаровае званне народнага артыста Рэспублікі Башкартастан. Таксама ў чэрвені гэтага года ён стаў яшчэ і галоўным дырыжорам Маскоўскага тэатра імя Наталлі Сац.

Як адзначыў новы кіраўнік аркестра, ён шчаслівы, што знаходзіцца ў Беларусі і для яго «вялікі гонар стаць часткай такога легендарнага тэатра». Раней ён ужо супрацоўнічаў з беларускім тэатрам у некалькіх спектаклях, і ўвогуле ўжо пісалася пра тое, што Оперны тэатр зрабіў стаўку пры вырашэнні кадравых праблем на запрашэнне расіян.

 «Паколькі гэта было не спантаннае рашэнне, я яго абдумваў на працягу мінулага года, і мы ўсё абгаварылі і з тутэйшым кіраўніцтвам, і з кіраўніцтвам у Маскве, вырашылі, што паспрабуем сумясціць. Я спадзяюся, што ўсё атрымаецца», — заявіў Макараў.

Беларускія дырыжоры не падыходзілі Вялікаму тэатру оперы і балета Беларусі з палітычных меркаванняў. З 2020 года з Опернага тэатра звольнілі чатырох вядомых дырыжораў. Калектыў былі вымушаныя пакінуць Вячаслаў Чарнуха-Воліч, Андрэй Галанаў, Іван Касцяхін, а ў канцы мінулага года — Алег Лясун. Усе звальненні былі звязаныя з грамадзянскай пазіцыяй творцаў.

Чытайце таксама:

Чаму ў Вялікім тэатры Беларусі дагэтуль няма галоўнага дырыжора?

Беларус Віталь Алексяёнак прызначаны новым галоўным дырыжорам нямецкай оперы на Рэйне

Спявак Ілля Сільчукоў, звольнены з мінскага Опернага за ўдзел у пратэстах, дэбютуе ў La Scala

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14