Ропке прааналізаваў відэа абстрэлу Канстанцінаўкі, якое 6 верасня апублікаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, і выказаў здагадку, што ракета прыляцела з боку Украіны.

Пры гэтым Ропке адзначыў, што і Расія, і Украіна выкарыстоўваюць ракеты, якія можна запраграмаваць на палёт па непрамой траекторыі. 

Левіеў таксама вывучыў відэа, якое выклаў Зяленскі. Ён прыйшоў да высновы, што ракета прыляцела з паўночнага захаду, дзе знаходзяцца пазіцыі ўкраінскай арміі. Левіеў нават выказаў здагадку, што ракета была выпушчаная ўкраінскім самалётам. 

«Мы не думаем, што гэта быў мэтанакіраваны ўкраінскі ўдар па сваіх жа, хутчэй, гэта была трагічная выпадковасць», — заявіў заснавальнік СІТ. 

У Кіеве сцвярджаюць, што горад абстралялі расійскія войскі. Заявы, што да абстрэлу могуць быць датычныя ўкраінскія вайскоўцы, там не каментавалі. Расійскі бок абстрэл не каментаваў. 

У выніку абстрэлу рынку ў Канстанцінаўцы загінулі 16 чалавек, яшчэ 33 атрымалі раненні.

Клас
6
Панылы сорам
36
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
17
Абуральна
6