«Мінскводаканал» арганізаваў падвоз вады з-за аварыі ў Мінску. Бочкі з вадой знаходзяцца на наступных адрасах:

  • вул. Я. Коласа, 50;
  • вул. Усходняя, 38;
  • вул. Цнянская, 17;
  • пр. Незалежнасці, 64;
  • вул. Фролікава, 19;
  • вул. Сувязістаў, 7.

Аварыя адбылася ўчора позна ўвечары на сетках, якія забяспечваюць вадой тры паўночныя раёны Мінска: Першамайскі, Партызанскі і Савецкі.

Пасля поўначы пашкоджанне было лакалізавана, а ціск у вадаправоднай сеткі адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0