Пачынаючы з 4 верасня беларусы зноў могуць запісвацца на падачу дакументаў для атрымання польскай турыстычнай візы. Зрабіць гэта можна ва ўсіх польскіх візавых цэнтрах у Беларусі. Свабодныя даты ёсць на дні праз 1—2 месяцы. 

Кошт візы — 35 еўра. Акрамя візавага збору, спаганяецца сэрвісны збор у памеры 11 еўра. 

Пакет дакументаў для падачы стандартны. Трэба мець пашпарт не старэйшы за 10 гадоў, медыцынскую страхоўку на суму не меншую за 30 тысяч еўра. Фота 3,5x4,5, на якіх грыўка не павінна закрываць бровы і вочы. Здымкі мусяць быць зробленыя не больш чым шэсць месяцаў таму.

Патрэбная таксама актуальная даведка з месца працы з указаннем пасады работніка, часу пачатку працы, заработнай платы за тры апошнія месяцы.

Пацвярджэнне броні гатэля / пансіёна ці іншы дакумент, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Падрабязней аб усіх патрабаваннях можна азнаёміцца па спасылцы.

Турыстычныя візы выдаюцца тэрмінам да пяці гадоў. Максімальны тэрмін звычайна залежыць ад візавай гісторыі заяўніка.

Чытайце таксама: 

«Адстаю за вас». За колькі прадаюць месца ў чарзе на мяжы з Літвой і Польшчай

Клас
69
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
7