Мужчына 1992 года нараджэння ехаў аўтобусам па маршруце «Познань — Гомель». У пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост» супрацоўнікі мытні вырашылі агледзець ягоны заплечнік.

У кашальку-манетніцы мытнікі выявілі рэчыва зялёнага колеру, якое мужчына тут жа праглынуў. Тым не менш, манетніцу адправілі на экспертызу, і ў ёй яшчэ заставаліся часцінкі рэчыва тэтрагідраканабінола — наркатычнага сродку, які атрымліваецца з канопляў.

Таксама падчас агляду аўтобуса ў сумцы мужчыны выявілі фрагменты цёмнага рэчыва, якое, паводле заключэння эксперта, з'яўляецца гашышам. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Літоўца асудзілі да 15 гадоў калоніі за перавоз у Беларусь наркотыкаў

Прапаганда зрабіла «расследаванне» пра Ціханоўскую, якая «каштавала марыхуану». Яно грунтуецца на выдуманай цытаце 

Наркотыкі дазваляюць адкрыць ужо закрытыя вокны магчымасцяў для навучання

Гродзенец у адным і тым жа гаражы фарбаваў машыны і вырошчваў марыхуану

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0