Вага выцягнутай рыбіны склала 15 кілаграмаў. Як расказаў сам рыбак, раней таўсталобікаў на Свіслачы ён не лавіў.

Па каментар «Анлайнер» звярнуўся да малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі іхтыялогіі навукова-практычнага цэнтра НАН РБ Аляксея Палятаева.

«Такі ўлоў — вялікая ўдача для рыбака, — гаворыць эксперт. — Па-першае, злавіць такую моцную рыбу, як таўсталобік, няпроста. Па-другое, гэта ўсё ж такі выпадковы ўлоў, паколькі для блешні гэта не мэтавая рыба. Магчыма, таўсталобік хацеў адагнаць рыбнае маляня і захапіў кручок. Як ён апынуўся ў Свіслачы? Хутчэй за ўсё, трапіў у раку ў выніку зарыблення аднаго з мінскіх вадасховішчаў».

Радзіма таўсталобіка — рэкі Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. У Беларусі яго выкарыстоўваюць для зарыблення вадаёмаў, сілкуецца ён фітапланктонам. Можа дасягаць вагі ў 20-30 кілаграм, і такіх, бывае, ловяць. Але для Свіслачы ў Мінску 15-кілаграмовы таўсталобік — трафей вельмі прыстойны.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам рыбу кету перафарбоўвалі ў «стронгу» і казалі, што так яшчэ лепш

Гісторыя з загінулай рыбай пад Маладзечнам працягваецца, яе выявілі на іншым возеры. Мясцовыя жыхары яе ядуць

Рыбалка па-беларуску be like. Нічога незвычайнага, проста бусел вырашыў з'есці чужы ўлоў ВІДЭА

У возеры пад Маладзечнам загінулі амаль тры тоны рыбы

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3