Мігранты на польска-беларускай мяжы, 2023 год. Фота: AP

Мігранты на польска-беларускай мяжы, 2023 год. Фота: AP

Асноўнымі тэмамі абмеркавання стаў удзел «беларускага рэжыму у спробах дэстабілізаваць Польшчу і Еўрасаюз», а таксама каардынацыя мер па супрацьдзеянню падобным паводзінам з боку Беларусі і Расіі.

«Беларускі рэжым прыцягвае да сябе грамадзян блізкаўсходніх краін пад маркай платнага пранікнення ў краіны ЕС з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў Польшчы і Еўропе. Гэта з'яўляецца часткай гібрыднай вайны Лукашэнкі, якую той праводзіць у тым ліку пры ўдзеле ПВК «Вагнер». Гэта неабходна спыніць», — заявілі прадстаўнікам арабскіх краін у МЗС Польшчы.

Апроч гэтага, прадстаўнік польскага МЗС Павел Яблонскі расказаў, што з мігрантамі з арабскіх краін у Польшчы абыходзяцца годна і па законах ЕС. 

Дыпламат таксама адзначыў, што неабходна «выпрацоўка механізма па інфармаванні Польшчы з боку арабскіх партнёраў наконт кожных спробаў Беларусі і Расіі прыцягваць новых мігрантаў для пранікнення ў ЕС».

Нагадаем, што праз пастаянныя спробы незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы і наяўнасць у Беларусі некалькіх тысяч наймітаў ПВК «Вагнер» Польшча пачала істотна павялічваць колькасць сваіх узброеных сіл побач з Беларуссю і нават прапрацоўвае план поўнага закрыцця мяжы.

У дадатак да гэтага польскія ўлады выказалі жаданне размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне такой жа ў Беларусі з боку Расіі.

Чытайце таксама:

Мы настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма — Франак Вячорка

Як выглядае эканамічнае супрацоўніцтва Польшчы з Беларуссю напярэдадні магчымага закрыцця межаў. Здаецца, Польшчы ёсць што губляць

У Польшчы праанансавалі механізмы ратавання беларусаў ад рэпрэсій у выпадку поўнага закрыцця мяжы

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3