Здымак ілюстрацыйны. Фота: diary.ru

Здымак ілюстрацыйны. Фота: diary.ru

Як высветлілася, ролік у сацыяльнай сетцы TikTok апублікавала 17-гадовая салігарчанка ў студзені гэтага года.

На відэа з подпісам «Касманаўт пральнай машыны», якое набрала крыху больш за 140 праглядаў, хтосьці садзіць сабаку, як мяркуецца, у пральную машыну і закрывае люк. Затым тэхніку ўключаюць і барабан пачынае круціцца разам з жывёлай на працягу некалькіх секунд.

За кадрам чуецца жаночы смех нават у момант, калі працэс спынілі, але люк так і не змаглі адкрыць. У ванным пакоі, дзе адбывалася ўсё дзеянне, прысутнічала малое дзіця, якое са шкадаваннем гладзіла шкло дзверцаў машыны. Напалоханы сабака глядзеў на людзей, скуголіў, але яго ніхто не змог выпусціць.

«Адчыняй машыну. Машына даражэй каштуе, чым сабака», — сказала прысутная ў ваннай жанчына. — «Гэта вызначэнне вагі было (гаворка пра працоўны працэс машыны. — Заўв. рэд.) Потым яна набірала б ваду і прала б».

«Высушым, памыем. Затое чысценькі будзе», — з усмешкай адказвае жаночы голас за кадрам.

Што было далей з жывёлай і як хутка яе змаглі дастаць з пральнай машыны, так і не зразумела.

Начальнік ДУ «Слуцкая гарветстанцыя» Вадзім Максімчык, да якога рэдакцыя выдання звярнулася па каментар адносна таго, што адбывалася, сказаў, што дзеянні гэтыя відавочна рабіліся супраць волі жывёлы, сабака напалоханы, і, без сумневаў, яму былі прычыненыя пакуты. Таму дзеянні ўдзельнікаў падзей цалкам можна расцэньваць як жорсткае абыходжанне з жывёлай, што з'яўляецца прамым парушэннем закона.

Чытайце таксама:

У Беларусі можна застрахаваць хатняга гадаванца. Трэніруемся на котцы

«У нас сям'я ветэрынараў». У Мінску прапануюць арандаваць жывую лісу для асабістых фотасесій

Не спадабаўся брэх: мужчына стрэліў з пісталета ў сабаку, а потым у яго гаспадара

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
57