Саліст рок-гурта Rammstein Ціль Ліндэман. Фота: афіцыйная інстаграм-старонка гурту

Саліст рок-гурта Rammstein Ціль Ліндэман. Фота: афіцыйная інстаграм-старонка гурту

Пракуратура Берліна спыніла расследаванне ў дачыненні да Ціля Ліндэмана, саліста рок-гурту Rammstein, якога падазравалі ў злачынствах сэксуальнага характару, а таксама ў парушэнні закона аб наркотыках. Аб гэтым паведаміў сам спявак са спасылкай на сённяшні прэс-рэліз пракуратуры Берліна.

Аналіз ананімных даносаў на саліста ў СМІ і дадатковых допытаў сведак не выявіў доказаў таго, што Ліндэман прымушаў жанчын (у тым ліку непаўнагадовых) займацца з ім сэксам або даваў ім рэчывы, якія падаўлялі іх волю і здольнасць да супраціўлення згвалтаванню.

У заяве пракуратуры гаворыцца, што меркаваныя пацярпелыя дагэтуль не звярталіся ў праваахоўныя органы, а звярталіся выключна да журналістаў (гэта адбывалася і пасля таго, як публічна стала вядома аб ходзе расследавання).

«Напрыклад, паказанні сведкі Кайлы Шыкс, якая таксама перш за ўсё не звярнулася ў паліцыю, а выклала відэа з абвінавачаннем у Youtube, на допытах аказаліся неканкрэтнымі. Дзяўчына не змагла апісаць свой уласны досвед, а абставіны, апісаныя ёю, уяўлялі сабой альбо высновы з назіранняў, альбо ёй расказалі пра гэта іншыя людзі», — гаворыць берлінская пракуратура.

Што тычыцца інцыдэнта з іншай меркаванай пацярпелай Шэлбі Лін, якая сцвярджала, што на канцэрце ў Вільні 22 мая 2023 года яна пацярпела ад сэксуалізаванага гвалту з боку Ліндэмана, то і тут пракуратура не выявіла ніякіх канкрэтных фактычных доказаў злачынстваў. Не было выяўлена і ніякіх доказаў магчымага міжвольнага ўжывання наркотыкаў, або сэксу без згоды.

Адвакаты Ціля Ліндэмана падкрэслілі, што жанчыны, якія называлі сябе ахвярамі гвалту, не падавалі заяў супраць франтмэна Rammstein. У пракуратуру звярталіся толькі трэція асобы на падставе таго, што самі прачыталі ў СМІ.

Нагадаем, што раследаванне супраць Ціля Ліндэмана пачалося пасля таго, як некалькі жанчын у СМІ абвінавацілі яго ў сэксуалізаваным гвалце. Тады некаторыя кампаніі, з якімі супрацоўнічалі Rammstein, вырашылі адмовіцца ад супрацы з імі, а ў медыя з’явіліся навіны аб тым, што гурт знаходзіцца на мяжы распаду.

Сам Ціль Ліндэман адмаўляў усе абвінавачванні, а гурт Rammstein заявіў, што ставіцца да сітуацыі вельмі сур’ёзна, аднак сёлетняга туру не спыніў.

Чытайце яшчэ:

У Нямеччыне паставілі помнік салісту Rammstein, але яго хутка скралі

«Не сосчитать уж тут в пакетах тел». Макс Корж прэзентаваў новую песню

«Дзе кот, там і дом». Спявак Башлыкевіч — пра жыццё ў Амстэрдаме, новы альбом і беларускую сат'яграху

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3