Юлія Шаметавец Юлия Шеметовец Yulia Shemetavets

Юліяна Шаметавец кажа, што «Кіберпартызаны» часам выкарыстоўвалі агентаў у сваіх мэтах. Скрын відэа «Ток»

Спробы агентаў увайсці ў атачэнне «Кіберпартызан»

Шаметавец адзначае, што ў атачэнне «Кіберпартызан» спрабавалі патрапіць агенты, якія выдавалі сябе за айцішнікаў. Такіх людзей атрымалася ідэнтыфікаваць. Але цяжка вызначыць іх прыналежнасць да канкрэтнай краіны. Па словах Юліі, гэта хутчэй за ўсё былі беларусы.

На яе думку, сёння ў расейцаў няма рэсурсаў і часу, бо ім трэба абараняць свае сістэмы ад атак украінскіх групаў, заходніх спецслужбаў.

Прадстаўніца «Кіберпартызан» распавяла, што з агентамі не заўсёды разрывалі кантакты.

«Калі агент хоча, напрыклад, пратэставаць «Партызанскі тэлеграм», то няхай працуе і робіць нешта добрае», —

выказвае сваё бачанне жанчына. І адзначае, што агенты ніколі не маглі атрымаць доступ да «адчувальнай» інфармацыі, з якой працуе вельмі абмежаванае кола актывістаў: «Гэта не дзесяць і не пяць чалавек. Усе разумеюць рызыкі і ўзроўні доступу».

Якіх агентаў Лукашэнка пасылае за мяжу

На погляд Шаметавец, сярод агентаў, якіх Лукашэнка пасылае за мяжу, абсалютна розныя людзі. Некаторыя завербаваныя, некаторыя прайшлі спецыяльнае навучанне.

«Есць вельмі цікавыя выпадкі (хаця гэта практыка не толькі беларускіх спецслужб) вярбоўкі злачынцаў проста з турмы. Гэта крымінальнікі, людзі, якія не з палітычных матываў апынуліся ў турме. Яны ім робяць дакументы аб іх пераследзе з палітычных матываў і адпраўляюць у Еўропу», —

распавядае Юліяна і дадае, што сярод «Кіберпартызан» ёсць чалавек, які адказны за праверку такіх людзей. Менавіта ён выкрывае крымінальнікаў, якіх, па словах жанчыны, дастаткова многа.

Як гаворыць Шаметавец, такія людзі атрымліваюць і статус уцекача і нейкія грошы. Гэта здараецца з-за таго, што ў еўрапейскіх структур няма рэсурсаў для праверкі. Таму праца «Кіберпартызан» і ў тым, каб даносіць да іх такую інфармацыю, даваць спісы.

«Выкрылася сістэма агентаў, якая дагэтуль была. Плюс людзі самі перайшлі да нас з боку рэжыму і маглі шмат што пацвердзіць», — гаворыць Шаметавец.

На пытанне, навошта рэжыму дасылаць сваіх агентаў, прадстаўніца «Кіберпартызан» адказала, што галоўная мэта ў такіх людзей — раз'яднанне, збор інфармацыі, асабліва аб дапамозе Украіне:

«Гэта пытанне рэгіянальнай бяспекі. Рэжым зацікаўлены ў працы на разʼяднанне, супраць беларускіх палітычных сілаў, якія знаходзяцца за мяжою. Цяпер нас нашмат больш. Гэта не апазіцыя мінулага часу. Ёсць новыя рэчы, новыя медыя, праграмы. І, зразумела, ім карысна працаваць супраць іх».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Як «Кіберпартызаны» выцягнулі міліцэйскія базы і навошта па некалькі разоў узломваць Акадэмію кіравання

Кіберпартызаны — пра выкачаныя базы, агентаў рэжыму, Пазняка і КДБ. Новы «Ток» з Юліянай Шаметавец

Кіберпартызаны распавялі, колькі чалавек звярнуліся ў камісію па вяртанні

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?