Аліна Гарбачова. Фота: сацсеткі

Аліна Гарбачова. Фота: сацсеткі

Як піша «База», каля 18 гадзіны дзяўчына пасварылася з трэнеркай і ў 18:54 выйшла з арэны. З сабой у яе быў тэлефон, планшэт і заплечнік цёмна-сіняга колеру.

Дзяўчына зайшла ў парк на набярэжнай, і больш яе не бачылі.

Сёння на Пакроўскай набярэжнай былі знойдзеныя рэчы, якія належалі Гарбачовай. Месца знаходжання фігурысткі пакуль невядомае.

Паводле інфармацыі SHOT, фігурыстка знікла пасля сваркі з трэнеркай Соф'яй Федчанка, у якой жыве з 9 гадоў, пакуль будуе кар'еру ў спорце. 

Аліна родам з Краснадара, фігурным катаннем пачала займацца ў 7 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3