Сустрэча ў Брэсце расійскіх вайскоўцаў на вучэнні войск АДКБ. Фота: brest38sso/Telegram

Сустрэча ў Брэсце расійскіх вайскоўцаў на вучэнні войск АДКБ. Фота: brest38sso/Telegram

«Абстаноўка на мяжы з Беларуссю цалкам намі кантралюецца. Рэзкіх змен не прадбачыцца. Цяпер расійскі наземны кампанент у поўным складзе выведзены з Беларусі і знаходзіцца ў складзе рэзерву аб'яднанай групоўкі войскаў РФ, часткі якой вядуць наступ на Купянскім/Ліманскім кірунку», — заявіў камандуючы Аб'яднаных сіл Узброеных сіл Украіны, генерал-лейтэнант Сяргей Наеў.

У той жа час у верасні на тэрыторыі Беларусі запланавана правядзенне шэрагу сумесных вучэнняў АДКБ («Эшалон», «Пошук», «Узаемадзеянне»), якія могуць быць выкарыстаны як легітымізацыя нарошчвання ваеннай прысутнасці, звярнуў увагу генерал.

«Беларускі Гаюн» згодны, што адбылося значнае памяншэнне колькасці расійскіх вайскоўцаў у Беларусі, але пра вывад у поўным складзе, паводле маніторынгавай групы, гаворкі не ідзе.

Сапраўды, з пачатку ліпеня адбылася ліквідацыя палявых лагераў УС РФ на палігонах «Абуз-Лясноўскі», «Лепельскі» і «Асіповіцкі». 

Цяпер, піша «Гаюн», расійскія вайскоўцы працягваюць знаходзіцца ў Беларусі на:

аэрадроме «Мазыр» («Бокаў»);

аэрадроме «Зябраўка»;

радыётэхнічным вузле «Баранавічы»;

43-м вузле сувязі «Вілейка». 

На гэты момант «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць ваенных УС РФ толькі ў вышэйпералічаных лакацыях прыкладна ў 2000 чалавек.

«Гаюн» звяртае ўвагу, што 1-6 верасня ў Беларусі пройдуць вучэнні АДКБ «Баявое братэрства-2023». У іх возьмуць удзел больш за 2500 вайскоўцаў, з іх каля 300 вайскоўцаў будуць з Расіі, і частка з іх ужо прыбыла ў Беларусь.

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
9