Карліс Озалыньш з жонкай і дачкой. Фота: асабісты архіў сям'і

Карліс Озалыньш з жонкай і дачкой. Фота: асабісты архіў сям'і

«У Латвіі ў Карліса была свая будаўнічая фірма, але ён усё пакінуў і прыехаў жыць у глухую беларускую правінцыю. Свой выбар — незвычайны для беларусаў, якія імкнуцца перабрацца ў гарады, — латыш тлумачыць тым, што ў нашай краіне зусім іншая сітуацыя. «Еўропа, як у прынцыпе і Латвія, ідзе да разбурэння, як я гэта бачу», — перадаваў словы латыша Sputnik.

Сямʼя, як сцвярджаў Карліс, уцякла з Латвіі праз «сітуацыю ў краіне».

«Вядома, ніхто яго асабіста не пераследваў, «але ідзе ціск на ўвесь народ», — пісаў пракрамлёўскі Sputnik.

Паводле слоў Озалыньша выданню, «у балтыйскай рэспубліцы вядзецца прапаганда супраць рускіх, і ён вырашыў не чакаць моманту, калі яго жонка сутыкнецца з праблемамі праз тое, што яна руская».

«Колькі выпадкаў было, калі збівалі жанчын і дзяцей толькі за тое, што яны размаўляюць па-руску. Гэта, вядома, непрымальна», — маляваў ён карціны прапагандыстам.

Асабліва ж прыкметна ў тэксце, што мужчына выступае супраць вакцын і з’яўляецца кавід-дысідэнтам. Праз адмову ад вакцынацыі ён меў у Латвіі праблемы з працай і бізнэсам.

Але ў Беларусі сям’і адмовілі ў абароне. Як заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!», беларускі суд прызнаў, што ў Латвіі сям’і нічога не пагражае і асцерагацца пераследу пры вяртанні ў краіну, грамадзянамі якой яны зʼяўляюцца, няма чаго. 

«Паводле наяўнай інфармацыі, у 2021 годзе Л. [Латвія] заставалася краінай са стабільнай дэмакратыяй, з добра развітай выбарчай сістэмай, якая карыстаецца даверам, актыўнай грамадзянскай супольнасцю, незалежнымі медыя і структурамі мясцовага самакіравання, што добра функцыянуюць. Канфлікту міжнароднага або неміжнароднага характару ў Л. няма.

Такім чынам, у сямʼі адсутнічаюць абгрунтаваныя асцярогі сутыкнуцца пры вяртанні ў Л. з пагрозай смяротнага пакарання, катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжальных годнасць спосабаў абыходжання і пакарання, а таксама з пагрозай жыццю», — гаворыцца ў рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска.

Клас
17
Панылы сорам
12
Ха-ха
120
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
5